Ⅲ раённы фестываль праваслаўнай паэзіі «Жывое слова»
21 мая ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага раёна сумесна з кіраўніцтвам раённага рэсурснага цэнтра «Духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення на праваслаўных традыцыях беларускага народа» зладзілі ІІІ раённы фестываль праваслаўнай паэзіі «Жывое слова».
На фестываль былі запрошаны прадстаўнікі іншых раёнаў. Ад Чэрвеньскага раёна ўдзел у фестывалі ўзяла метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Людміла Вацлаваўна Драпеза.
Усіх удзельнікаў фестывалю сустракалі дабрачынны па Пухавіцкім раёне іерэй Рыгор Цалкоў і настаяцель храма святога прарока Іліі іерэй Андрэй Івойлаў. Айцец Андрэй распавёў пра гісторыю храма і правёў экскурсію, падчас якой азнаёміў з абразамі, якія знаходзяцца ў храме.
Навучэнцы школ Пухавіцкага раёна спявалі песні, а потым лепшыя з лепшых чыталі вершы пра Радзіму, пра дабрыню, спагаду, пра чуласць і любоў да Бога. Усе ўдзельнікі фестывалю праваслаўнай паэзіі атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.