Навучэнцы Сярэдняй школы №1 г.п. Смілавічы ўдзельнічаюць ва Усесаюзнай маладзежнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства»
8 кастрычніка ў рамках Усесаюзнай маладзежнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы» здзейснілі пазнавальную экскурсію па святынях роднага мястэчка.
Спачатку школьнікі наведалі царкву Казанскай Божай Маці, дзе даведаліся пра яе гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і духоўнае значэнне для мясцовай грамады. Затым вучні перайшлі да храма Георгія Перамаганосца, дзе іх сустракаў святар — іерэй Мікалай.
У цёплай і духоўна насычанай атмасферы іерэй Мікалай распавёў школьнікам пра святыя абразы, якія захоўваюцца ў храме, важнасць малітвы ў жыцці кожнага чалавека, а таксама пра жыццё і падзвіг нашага земляка — святога Іаана Варанца, які быў кананізаваны ў лік святых.
Асобную цікавасць у вучняў выклікала знаёмства з царкоўнаславянскай літаратурай мінулых стагоддзяў — школьнікі маглі ўбачыць старажытныя кнігі і даведацца пра іх значэнне ў захаванні духоўнай спадчыны.
Завяршылася сустрэча незабыўным пад’ёмам на званіцу храма. З вышыні птушынага палёту ўдзельнікі экспедыцыі аглянулі Смілавічы, а таксама асабіста адчули моц і прыгажосць званічнага звону — сімвалу збору вернікаў і духоўнага адзінства.
Такія падзеі не толькі пашыраюць кругазор вучняў, але і ўмацоўваюць іх звяз з гісторыяй, культурай і духоўнымі каранямі роднай зямлі.
Людмила Драпезо
Червенское благочиние








