Пратаіерэй Мікалай Літвінчык прыняў удзел у мітынгу, прысвечаны памяці загінуўшых у полымі вайны

9 мая — Дзень Перамогі. Гэта сапраўды свята са слязьмі на вачах. Выстраіліся ў калону ўсе прадстаўнікі устаноў адукацыі, прадпрыемстваў, школьнікі, атрад «Гонар» Запольскай сярэдняй школы, жыхары пасёлка, госці.

Пад гукі барабанаў у выкананні мажарэтак калона накіравалася да брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг, прысвечаны памяці загінуўшых у полымі вайны. З прывітальным словам да смілаўчан звярнуліся намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзія Аляксандраўна Шчацінка, старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Пятроўна Марціновіч. Дабрачынны Чэрвеньскага раёна пратаіерэй Мікалай Літвінчык прачытаў малітву ў памяць аб тых, хто загінуў ад рук нацыстаў. Хвілінай маўчання, як і ўся Беларусь, ушанавалі памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця здабыў для нас перамогу, і ўсклалі кветкі да помніка.

 

 


Return to Top ▲Return to Top ▲