Вандроўку на веласіпедах да памятных мясцін Смілавіч
Сёння, напярэдадні 80- годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, члены Смілавіцкага ФТЦАН пры храме Георгія Перамаганосца разам з Дабрачынным па Чэрвеньскім раёне пратаіерэем Мікалаем Літвінчыкам здзейснілі вандроўку на веласіпедах да памятных мясцін Смілавіч.
Падчас вандроўкі наведалі сярэднюю школу №1 г.п.Смілавічы, дзе даведаліся пра земляка-афганца Яўгена Мядзведзева, у гонар якога ўстаноўлена памятная дошка, усклалі кветкі да помніка вучням і настаўнікам, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Хвілінай маўчання ўшанавалі ўсіх загінуўшых. Затым ўдзельнікі велапаходу накіраваліся да брацкай магілы, дзе метадыст Чэрвеньскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Людміла Драпеза распавяла пра тых воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле, прачытала іх пісьмы родным, у якіх яны абяцалі помсціць ворагу, не шкадуючы жыцця. Зноў усклалі кветкі да помніка і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб тых, хто здабыў для нас перамогу.