У Мар’інай Горцы прайшоў мітынг-рэквіем ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам

З таго часу, калі апошняя воінская часць вярнулася на Радзіму з Афганістана споўнілася 34 гады.  За мір і спакой на зямлі, ў памяць аб салдатах і афіцэрах, якія з гонарам выканалі свой воінскі абавязак, у памяць аб тых, чыё жыццё было кароткім імгненнем, у Мар’інай Горцы прайшоў мітынг-рэквіем ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам на прывакзальнай плошчы.

Кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, кіраўнікі сілавых структур, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, навучэнцы сярэдніх школ горада і Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа ўсклалі кветкі да мемарыяла.

Таксама ў мерапрыемствах прыняў удзел благачынны 1-га Пухавіцкага благачыння протаіерэй Аляксандр Цалкоў.

— Мы схіляем галовы перад нашымі абаронцамі, якія загінулі ў Афганскай вайне. І выказваем падзяку ўсім ты, хто вярнуўся дадому, — сказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч, звяртаючыся да ветэранаў афганскай вайны. — Ваш баявы вопыт патрэбен і сёння,  удзельнікі вайны ў Афганістане, як ніхто іншы разумеюць важнасць захавання міру на зямлі. А таму іх баявы вопыт патрэбен і сёння.

У вайсковай часці 89417 ў гэты ж дзень ля помніка воінам, якія загінулі ў афганскай вайне таксама прайшло ўскладанне кветак.

Анастасія ПЛЯТНЁВА

Пухавiцкiя навiны.


Return to Top ▲Return to Top ▲