Дзённiк XXVІ навукова-асветнiцкай экспедыцыi «Дарога да Святыняў»
Дваццаць шэсць гадоў таму экспедыцыя прайшла па сваім першым маршруце. Арганiзатары яе задумалi сабраць невялiкую групу энтузiястаў каб з лампадаю, у якой гарэў Дабрадатны агонь ад Гроба Гасподняга, i з цудатворным Загор’е-Сталавiцкiм абразом пабываць у розных гiстарычных мясцiнах Беларусi. Пабываць не толькi дзеля таго, каб сустрэцца з жыхарамi i пачуць ад iх расповеды пра свой край, але i падзялiцца з аўдыторыяй сваiмi ведамi. У склад экспедыцыi увайшлi вядомыя гiсторыкi, пiсьменнiкi, дзеячы мастацтва, вучоныя тэолагi i святары.
Такi склад, такая ж мэта экспедыцыi захоўваецца на працягу дваццаці шасці год. За гэты час сотнi энтузiястаў працавалi у складзе экспедыцыi. Больш за 30 тысяч тысяч кiламетраў складае агульны маршрут, праведзена мноства навукова-творчых канферэнцый у гарадах i вёсках, асвечаны Благадатным агнём сотнi пахаванняў абаронцаў Радзiмы, пасаджаны Сады супольнай малiтвы. Больш трох мiльёнаў чалавек прайшлi у супольным Хросным ходзе з лампадаю, у якой гарыць Дабрадатны агонь.
28 жніўня XXVI Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» адправілася ў пяцідзённы шлях ад сцен Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора. Тут прагучала Слова ў дарогу — благаслаўленне ад Мітрапаліта Пау́ла і вітанне ад Упаўнаважанага па справках рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.
Пуцяводнымі для экспедыцыі з’яўляюцца дзве святыні: цудадзейны Загор’е-Сталавіцкі абраз і Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга.
Пухавіцкі раён — першы прыпынак на маршруте экспедыцыі.
На цэнтральнай плошчы шматлюдна. Прыхаджане мясцовага праваслаўнага храма трымаюць у руках святочныя харугвы. Адсюль хросным ходам усе разам рушылі да царквы, дзе адбылося сумеснае набажэнства.
Гэты край — малая Радзіма многіх вядомых дзеячоў навукі і культуры, шмат гераічных падзей памятае гэта зямля.
Нам пашанцавала пабываць у залах мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Сярод экспанатаў — асабістыя рэчы Якуба Коласа. Знаходзіцца тут і унікальны медаль імя Ігара Лучанка, які заснаваны па ініцыятыве мясцовай грамадскасці.
Цікава прайшлі выступленні ўдзельнікаў экспедыцыі ў вытворчых калектывах і ўстановах горада.
Мар’іна Горка
Гучны голас званоў і пяшчотны напеў флейты гучалі перад Мар’інагорскім храмам Святога Благавернага князя Александра Неу́скага. Званы былі умацаваныя на перасоўнай аўтаплатформе, а флейта грала ў руках юнай салісткі ансамбля сярэднявечнай музыкі з Барысава. Гэты гурт суправаджае экспедыцыю і з поспехам выступае на усіх яе творчых сустрэчах.
Такая сустрэча адбылася перад храмам, куды мясцовыя вернікі прынеслі сваю галоўную святыню — цудатворны абраз Мар’інагорскай Маці Божай.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара