Іерэй Андрэй Іваненка прыняў удзел у закладцы капсулы з зямлёй з месца пахавання маракоў крэйсера «Вараг»
11 мая ў крыпце Храма-помніка у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, адбыўся малебен і закладка ў нішы капсул з зямлёй з месца пахавання маракоў крэйсера «Вараг» у г. Уладзівастоку, героя руска-японскай вайны 1904 −1905 гг. камендара мінаносца «Страшны» Рыгора Хадасевіча ў г. Арцём Прыморскага краю.
Пасля заканчэння цырымоніі ўдзельнікі мерапрыемства перайшлі ў Белую залу Храма-помніка, дзе прынялі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай падзеям і героям руска-японскай вайны 1904-1905 гг.
Дэлегацыю з Арцёма суправаджаў і прыняў удзел у закладцы капсулы святар Барысаўскай епархіі іерэй Андрэй Іваненка, які ўжо шмат гадоў з’яўляецца духоўным натхняльнікам усіх ініцыятыў, сяброўства арцёмаўскіх ваенных маракоў і праваслаўнай Барысаўшчыны.
Перад прысутнымі выступілі: настаяцель Усіхсвяцкай парафіі протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў» капітан 2 рангу Валерый Халадзілін, віцэ-адмірал Ульян Байзерт, кіраўнік прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын, старшыня Арцёмаўскага мясцовага аддзялення Прыморскага краявога аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства — Таварыства вывучэння Амурскага краю падпалкоўнік Валянцін Кавальчук, член ГА «Беларускі саюз ваенных маракоў» кандыдат палітычных навук, дацэнт Мікалай Малішэўскі і іншыя.
Канферэнцыя завяршылася выступленнем арт-групы «Гармонія».
Борисовская епархия / По материалам сайта РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.