Из истории храма Святителя Николая Чудотворца г. Логойска
Кожны вандроўнік, які мінае Лагойск, міжволі загледзіцца на гарадок у глыбокай лагчыне, які зіхаціць у прыцемках россыпам агнёў. Кажуць, узнік ён на месцы, дзе ўпаў метэарыт, стварыўшы вакол горы ды ўзвышшы, таму і завуць Лагойшчыну “беларускай Швейцарыяй”. І вуліцы гарадка то ўзбягаюць на крутыя горкі, то скатваюцца да красуні Гайны. На адной з вышынь — Свята- Мікалаеўскі сабор, збудаваны на месцы старадаўняй замкавай царквы.
Лагойск упершыню ўзгадваецца ў “Поучении” Уладзіміра Манамаха, калі ў 1078 годзе той захапіў паселішча ў полацкага князя Усяслава. Безумоўна, тут ужо была праваслаўная царква, што падцвярждаюць археолагі. У наступныя стагоддзі лагойскія храмы будаваліся і знікалі ў агні пажараў, войнаў, пераходзілі ад праваслаўных да ўніятаў.
Каменны Мікалаеўскі храм быў адноўлены ў 1862 годзе пры святары Іакіме Хруцкім. У 1889 годзе яго змяніў айцец Васілій Вержбаловіч. Бацюшку дагэтуль памятаюць і ўзгадваюць добрым словам: пры ім, на пачатку 20 стагоддзя, адбылося вяртанне мясцовай святыні — Лагойскай іконы Божай Маці, а вакол лагойскага храма групіраваліся сем прыпісных цэркваў.
Тагачасны краязнаўца адзначаў: «Такое значительное число церквей в одном приходе невольно заставляет благоговеть пред усердием к святым храмам предков местных жителей…».У 30-я гады Мікалаеўскі храм закрылі, зрабілі са святыні зернесховішча. Айца Васілія арыштавалі, аднак, ён выжыў у сталінскіх лагерах і ў 1944 годзе, калі ў вайну быў адкрыты храм, вярнуўся да свайго святарскага служэння, якое доўжылася больш за паўстагоддзя.
У 50-я гады тут служыў мітрафорны протаіерэй ветэран вайны Дзмітрый Хмель, з іменем якога звязана адраджэнне духоўнага жыцця нясвіжчыны.На мяжы 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Лагойск прыехаў малады святар Уладзімір Башкіраў і гарадок стаў месцам прыцягнення мінскай інтэлігенцыі.Для майстра-іканапісца Віктара Доўнара гэта духоўная і творчая радзіма. Тут ён вянчаўся са сваёй жонкай і хрысціў дзетак.
З 1982 года ў Мікалаеўскім храме стаў служыць святар Уладзімір Зімніцкі, ён прапанаваў Віктару Доўнару напісаць некалькі ікон для храма. Так пачаўся яго шлях як іканапісца і сувязі з Лагойскам не перываюцца. Некалькі гадоў таму на Лагойчыше нарадзіўся пленэр “ Цудатворныя іконы Беларусі”, які імкнеца адраджаць страчаныя айчынныя святыні. Пленэр натхнёны лёсам лагойскай іконы Божай Маці.
Вось што напісана пра яе ў старадаўнім даведніку…»Считалось, что эта икона являлась давним осколком древнего православия на Логойщине. Судя по живописи, святая икона была написана за 700 лет до нашего времени. С распространением униатства она перешла к новым владельцам, и ещё в начале XIX столетия хранилась в Богоявленском базилианском монастыре.
В 1882 году, когда разбирали Богоявленскую ветхую Церковь, священник Хруцкий отдал местночтимую чудотворную икону «ЗНАМЕНИЕ» Божьей Матери, так называемую «Логойскую», Оскару Тышкевичу вероятно на хранение. После его смерти в 1897 году его сын Иосиф, который менее интересовался древностью, продал минскому археологу Татуру за 400 рублей ряд предметов из отцовского хранилища: старые книги, рыцарские латы и икону Логойской Божьей Матери).По смерти Татура икона была приобретена у его вдовы.
И в 1907 году Преосвященнейший Михаил, епископ Туровский и Минский, с сонмом духовенства, торжественно, с крестным ходом перенесли обретённую икону Богоматери из Минска в местечко Логойск на место её древнего пребывания».В брошюре, изданной братством Виленского Свято-Духова монастыря, об иконе говорится: «… писана по доске, на золотом фоне, с древним растительным орнаментом чеканной работы. По типу более всего приближается к Знаменской Курской иконе и отличается от неё только тем, что Богомладенец благословляет не одною рукою, как на Курской, а обеими. Живопись иконы несомненно местная западнорусская. Спаситель изображён не в хитоне, как это принято, а в белой младенческой рубашке, с застежкой — ленточкой на вороту. Солнце, среди которого обыкновенно изображается Спаситель на иконах этого типа, на Логойской иконе изображено в виде белого круга с 26 лучами. Лучами же вместо нимба окружена и глава Богородицы.
На главе Богородицы корона. Надписи на иконе обычные, греческие».У гады вайны Лагойская ікона была страчана і адноўлена ў нашы дні па фотаздымку ў старой газеце. Ёсць у храме копія іконы і ў вызантыйскім стылі, зробленая групай іканапісцаў пад кіраўніцтвам Паўла Жарава.Лагойскія святыні шмат гадоў прывабліваюць Наталлю Закрэўскую, якая прывозіць сюды экскурсіі, каб расказаць пра колішніх уладальнікаў Лагойска — Тышкевічаў, прайсціся па старым парку, пабачыць руіны палаца і абавязкова завітаць ў лагойскі храм.
Яшчэ адно дзіва Лагойска — святая крыніца. Яна выцякае з-пад гары, на якой узвышаеца Мікалаеўская царква, ў некалькіх месцах. Пры Тышкевічах была зроблена водная сістэма: моцныя крынічныя струмені каскадамі сцякалі ў раку Гайну і ўпрыгожвалі паркавыя краявіды. Цяпер ля крыніцы асвечаны дзве купелі, сюды часта прыязджаюць паломнікі, за чысцюткай вадой спяшаюцца жыхары Лагойска. У верасні 2016 года, калі адзначалася 150-годдзе Свята- Мікалаеўскага храма, на ўскрайку Лагойска епіскапам Барысаўским і Мар’інагорским Веньямінам быў асвечаны скульптурны абраз Божай Маці “Лагойскай”.
Аудио 1 от 10.03.2019 г — рассказ о православных святынях г. Логойска.
СЛУШАТЬ:http://www.sobor.by/mp3/Pra_gistoriyu_ikoni_Bogay_Matsi_Znamenne_i_les_stareyshaga_svyatara95685.mp3
Аудио 2 от 17.03.2018 г. — интервью с о. Владимиром Зимницким и о. Александром Зимницким. На 24:59 минуте о Логойском сестричестве.
:http://www.sobor.by/mp3/Pra_ikonu_Bogay_Matsi_Znamenne_i_lyos_stareyshaga_svyatara14727.mp3
По материалам сайта 1-го Логойского благочиния