Пратаіерэй Ілля Ганчарук выказаў словы віншавання выратавальнікам Бярэзіншчыны

19 студзеня на вялікай сцэне раённага Цэнтра культуры прайшло ўшанаванне лепшых выратавальнікаў-пажарных Бярэзіншчыны. Мерапрыемства было прымеркавана да прафесійнага свята – Дня выратавальніка. Заслужаных узнагарод і грамат удастоіліся некалькі работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ветэраны пажарный службы.

Мерапрыемства сабрала нямала гледачоў, бо запрашэнні атрымалі члены сем’яў выратавальнікаў, ветэраны. Людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі.

Напачатку начальнік РАНС Іван Мазанік расказаў пра вынікі работы райаддзела за мінулы год. І першым павіншаваў прысутных. Ен уручыў сваім супрацоўнікам Ганаровыя граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Словы віншавання з Хрышчэньнем і Днём выратавальніка выказаны былi ад настаяцеля Свята-Нікольскага храма г. Беразіно пратаіерэя Іллі Ганчарука. Айцец Ілля ў падарунак начальніку РАНС Івану Мазаніку паднёс абраз Божай Маці «Неапалімая Купіна».

Борисовская епархия / Фото: Березинская панорама


Return to Top ▲Return to Top ▲