Протаіерэй Ілья Ганчарук благаславiy аздараўленчы сезон

Раніцай 7 чэрвеня быў дадзены афіцыйны старт летняй аздарауленчай кампаніі. Урачыстая цырымонія сабрала дзятву з усіх летнікаў раёна, паважаных гасцей і педагогаў на базе аздарауленчага лагера “Папараць-кветка”.

Тут з нагоды пачатку летніх канiкулау i адкрыцця першай аздарауленчай змены была наладжанна вялiкая, наглядная і займальная дэманстрацыя заняткаў дзятвы у летні час ад выканання патрабаванняу бяспекі да раскрыцця творчага патэнцыялу.

Першымі да дзятвы звярнуліся са шчырымі пажаданнямі цікавага, карыснага адпачынку начальнiк упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цтова і благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Ілья Ганчарук.

Падчас адкрыцця аздараўленчага сезона Нікольскім прыходам была арганізавана духоўна-асветніцкая пляцоўка. Дзеці мелі магчымасць азнаёміцца з духоўнай літаратурай, паспрабаваць сябе ў званарскай справе і паўдзельнічаць у віктарынах.

Крынiца: Березинская панорама


Return to Top ▲Return to Top ▲