Станьце і вы спадарожнікам на “Дарозе дабрыні”
“Дарогай дабрыні” – так называлася мерапрыемства, прысвечанае Дню інвалідаў, якое сабрала ў адной зале дзяцей устаноў дашкольнай адукацыі горада і гадаванцаў цэнтра карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі. Дэвіз “Мы розныя, але мы роўныя”, які быў размешчаны на імправізаванай сцэне, стаў лейтматывам усяго таго, што затым адбывалася ў зале. Дзеці ігралі на музычных інстументах, танцавалі, спявалі, разам з выхавацелямі і бацькамі вадзілі карагоды, ад душы весяліліся і дэманстравалі свае таленты.
Удзельнікаў свята і іх бацькоў шчырымі словамі віталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова і настаяцель прыхода храма прэабражэння Гасподне г. Беразіно айцец Васілій Васількоў.
Хутка і непрыкметна праляцеў час сустрэчы, якая была сагрэта цеплынёй дабрыні і любові. У канцы мерапрыемства кожны яго юны ўдзельнік атрымаў салодкія падарункі, якія былі набыты пры падтрымцы раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду.