Дэлегацыя духавенства Барысаўскай епархіі наведавала Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
17 лютага 2020 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя прадстаўнікоў камісіі па кананізацыі Барысаўскай епархіі Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам іерэя Аляксея Маслянкова. Намеснік дырэктара архіва Д.В.Лісейчыкаў пазнаёміў гасцей са складам дакументаў па царкоўнай гісторыі, правёў экскурсію па архівасховішчах. Загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі В.В.Урублеўскі выступіў перад гасцямі з лекцыяй на тэму «Спецыфіка пошуку дакументаў па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы». Вялікую цікавасць у слухачоў выклікалі царкоўныя летапісы і кліравыя ведамасці
Читать далее