Праграма “Святло душы” расказвае пра пачатковы перыяд у гісторыі Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра 1470-1621г.г. (аўдыязапіс)
2020-год — юбілейны для аднаго з найдаўнейшых манастыроў Беларусі — Успенскага Жыровіцкага і яго галоўнай святыні Жыровіцкага абраза Маці Божай. Паўтысячагоддзя існавання напоўнены ўздымамі і заняпадамі, падзеямі драматычнымі і дзівоснымі, таму што праз плынь часу да нас дайшлі дакументы, што сведчаць пра яго пачатак, асобы яго фундатараў. Таму паданне пра з»яўленне Жыровіцкай іконы робіцца існым фактам на фоне перапляценняў гістарычных падзей і чалавечых лёсаў.
Праграма “Святло душы” прапануе сустрэчу з даследчыкам найдаўнейшай гісторыі Жыровіцкага манастыра, кандыдытам богаслоў»я, выкладчыкам Мінскай духоўнай акадэміі протадыяканам Паўлам Бубновым.
Айцу Паўлу пашчасціла адшукаць кніжныя рарытэты 1471 — 1487 гадоў напісання, якія сведчаць пра існаванне храма, а потым і манастыра ў Жыровіцах. Гэта Псалтыр, Мінеі, Трэбнік, якія знаходзяцца зараз па-за межамі Беларусі ў архівах Расіі і Літвы. У лёсе іх праваслаўных фундатараў — гаспадароў з роду Солтанаў — было нямала драматычных падзей, што прывяло потым да валодання манастыром уніятаў.
/ sobor.by/