На тыдні каналы Белтэлерадыёкампаніі прысвецяць эфір святу Светлага Хрыстова Уваскрэсення

Госцем праграмы «Сэнс жыцця» на «Беларусь 1» стане лаўрэат прэмii «За духоўнае адраджэнне» протаiерэй Алег Абрамовiч. Выпуск можна паглядзець 1 мая ў 08:30. А вечарам таго ж дня ў 23:45 галоўны канал медыяхолдынга запрашае вернiкаў разам сустрэць Вялiкдзень i аб’яднацца ў малiтве падчас прамой трансляцыi святочнага богаслужэння з Мiнскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Узначалiць сакральную службу мiтрапалiт Венiямiн.

Акрамя таго, святочным нядзельным ранкам (2 мая, пачатак у 06:05) Уладыка Венiямiн звернецца да тэлегледачоў са словам на Светлае Хрыстова Уваскрасенне. Паслухаць яго можна на «Беларусь 1». У сваю чаргу, канал «Беларусь 3» у 08:20 пакажа праграму «Размовы пра духоўнае», прысвечаную Вялiкадню. У 15:40 у гледачоў «Беларусь 1» будзе шанц паназiраць за жыццём Полацкага Спаса-Еўфрасiннеўскага жаночага манастыра вачыма яго iгуменнi Еўдакii ў праекце «Адзiн дзень».

Крынiца


Return to Top ▲Return to Top ▲