Адкрыты набор удзельнікаў на Дзясяты рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»

Семінар будзе праходзіць у Мінскай духоўнай семінарыі (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, а/г Жыровічы) з 4 па 8 ліпеня 2022 года.

Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшыя за 18 гадоў,  неабыякавыя да праблем бліжэйшага і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца багаслоўем і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння.

Семінар «Місія і міласэрнасць» праходзіць з 2010 года. За гэты час запрашаліся выкладчыкі на самыя розныя тэмы – ад «Гульнятэхнікі” і “Асноў важацкай справы” да “Асаблівасцяў працы з дзецьмі-сіротамі” і “Метадамі сучаснага місіянерства». Арганізатары семінара стараліся ўсе тэмы зрабіць максімальна практыка-арыентаванымі, каб веды, атрыманыя ўдзельнікамі семінара, былі адразу ж прыдатныя да ўжывання. У якасці выкладчыкаў на семінар заўсёды запрашаліся спецыялісты акадэмічнага ўзроўню і / або прызнаныя практыкі.

У 2022 годзе «Місія і міласэрнасць» мяняе свой звыклы фармат. Акрамя прапанаваных у гэтым годзе курсаў-практыкумаў па Рыторыцы, Аказанню першай дапамогі і Працы з нарказалежнымі у рамках семінара будзе рэалізавана ідэя Настаўніцтва, якая мае свой пачатак ў практыцы старажытных філасофскіх школ, такіх як Акадэмія Платона ў Афінах.

Удзельнікі семінара размяркоўваюцца паміж трыма Настаўнікамі, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў пэўнай вобласці багаслоўскай навукі. Кожны настаўнік прапануе свой аўтарскі курс, пабудаваны такім чынам, каб не толькі перадаць тыя ці іншыя веды, але і пагрузіць слухачоў у прастору асабістага хрысціянскага вопыту і ў струмень жывой давернай камунікацыі.

Адно з правілаў семінара – гэта насычанасць часу карысцю, радасцю і цікавасцю. Кожны дзень складаецца не толькі з лекцый і гутарак, але і з развіваючых трэнінгаў, знаёмстваў, гульняў, зносін адзін з адным, духавенствам і цікавымі людзьмі. Асаблівае месца займае удзел у богаслужэнні і сумеснай малітве.

Удзельнікам прадастаўляецца 3-х-разавае харчаванне і пражыванне (у пакоях інтэрната семінарыі).

Удзельнікі семінара самастойна арганізуюць і аплачваюць свой праезд. Таксама ўдзельнікам прапануецца ўнесці рэгістрацыйны ўзнос у памеры 70 беларускіх рублёў. Аднак немагчымасць унясення рэгістрацыйнага збору не ўплывае на рашэнне аргкамітэта аб залічэнні ў лік удзельнікаў семінара.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету па адрасе:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdsnUm_SQKOzrKqJTeeDk7r7b8fZJJCvdf2q_bHQYKyjlPJRg/viewform

і атрымаць на працягу 16 дзён адказ з паведамленнем аб прыняцці ў лік удзельнікаў семінара. Колькасць удзельнікаў семінара абмежавана: пры выбары з занадта вялікай колькасці заявак час адпраўкі заяўкі і змест анкеты будзе маць прыарытэтнае значэнне.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары — 26 чэрвеня 2022 года.

Дабіраюцца ўдзельнікі самі (гэта няцяжка: рэгулярна курсіруюць маршруткі Гродна-Слонім, Мінск-Слонім. Ёсць рэйсы з Брэста, Баранавічаў і Салігорска. Акрамя таго, можна дабрацца на цягніках і электрычках).

Прыезд удзельнікаў чакаецца ў нядзелю 3-га ліпеня, ад’езд плануецца ў пятніцу 8-га.

Адказы на дадатковыя пытанні можна атрымаць у афіцыйнай групе Вконтакте https://vk.com/seminar_mim

або на старонцы семінара ў Інстаграме: @mim_seminar

або па пошце: edltgt@yandex.by


Return to Top ▲Return to Top ▲