З клопатам аб прыгажосці душы

Свята 8 сакавіка ў нашай свядомасці непарыўна звязана з прыгажосцю, бо хто яшчэ, як не жанчына, якую ўшаноўваюць у гэты дзень, з’яўляецца ўвасабленнем прыгажосці. Ёсць жанчыны, якія не святкуюць гэты дзень, бо ідзе Вялікі пост. Мы гардзімся гэтай жанчынай. Хочацца расказаць пра Наталію Аляксееўну Белікаву. Гэты цудоўны чалавек усё сваё жыццё прысвяціў стварэнню прыгажосці, толькі не знешняй, а той спрадвечнай прыгажосці, якая можа быць у чалавечай душы.

У мінулым годзе На­талія Аляксееўна пасля амаль 30 гадоў работы дырэктарам ясляў-сада — сярэдняй шко­лы № 24 Барысава пакінула пасаду. Але яна не пакінула школу i любімую справу — зараз працуе настаўніцай матэматыкі i вядзе занякі па асновах праваслаўнай культуры. Гэтыя змены На­талія Аляксееўна ўспрыняла як новыя магчымасці.

У першую чаргу, як магчымасць, пазбавіўшыся ад адміністрацыйных абавязкаў, больш часу прысвяціць пытанням духоўна-маральнага выхавання дзяцей. А яшчэ як магчымасць ацаніць сваю работу ў якасці дырэктара з новага ракурсу, вачыма настаўніка. I пакуль яна разважала над гэтым, ацэнка яе дзейнасці прыйшла звон­ку. Ды якая ацэнка! Яна была ўзнагароджана граматай Патрыяршага Экзарха “За маральны подзвіг настаўніка” за ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе ў галіне педагога, выхавання i работы з дзецьмі і моладдзю да 20 гадоў. У Белapyci конкурс праводзіўся ўпершыню, i Наталія Аляксееўна заслужана стала адным з яго лаўрэатаў. Сваю ўзнагароду яна называе “лаўрамі ў крэдыт” i прызнаецца, што адчувае ўласную недасканаласць i патрэбу зрабіць як мага больш, каб апраўдаць высокі давер i ацэнку. I усё ж, нягледзячы на такое сарамлівае меркаванне маёй repaiні, адзначаю, што ўзнагарода гэтая заслужаная — шмат га­доў Наталія Аляксееўна займалася духоўна-маральным выхаваннем дзяцей i актыўна развівала i прапагандавала менавіта гэты кірунак. Прычым у розны, у тым ліку не самы просты час. Давялося сустрэцца з рознымі адносінамі да гэтай справы, часам з непаразуменнем i нават забаронамі. Але i гэта не прымусіла яе звярнуць з выбранага шляху.

— Усё маё свядомае жыццё я займалася духоўна-маральным выхаваннем дзя­цей i, азіраючыся, упэўнена, што гэта было самым важным у маёй рабоце. Можа, я зрабіла не ўсё, але шлях дакладна выбрала правільны.

Скончыушы мехмат БДУ, Наталія Аляксееўна свядома i без сумненняў вырашыла icці ў школу, таму што ёй хацелася працаваць з людзьмі, а не з машынамі i праграмамі. Каб лепш разумець дзяцей i больш паспяхова ім дапамагаць, скончыла яшчэ i факультэт ncixaлoгіі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Усё больш паглыбляючыся ў прафесію, яна аднойчы злавіла сябе на думцы, што разумее словы В.В.Ключэўскага пра тое, што псіхалогія раней была навукай аб душы, а цяпер — аб яе адсутнасці. Назіраючы змены пакаленняў, усё больш усведамляла важнасць менавіта выхавання дзяцей, прывіцця ім правільных маральных арыентыраў.

— Настаўнік, на мой погляд, не можа проста даваць веды. Важна закласці духоўны падмурак, маральную базу ў дзіцяці. Любыя веды, інфармацыю сёння можна здабыць i ў нтэрнэце, гэта дапаможа, пры жаданні, развіць інтэлект. Але выхаванне — місія настаўніка. Прызначэнне педаго­га — навучыць правільнаму разуменню i адносінам да ўсяго, што адбываецца навокал. Задача гэтая ўскладняецца тым, што, на жаль, у свядомасці сучаснага чалавека парушылася “маральная шкала”. Людзі страцілі разуменне, што такое зло i дабро, што прыгожае, а што агіднае. I хто, як не настаўнік, якому прафесіяй прызначана уздзейнічаць на будучыню, павінен дапамагаць дзіцяці ў гэтым разабрацца?

На cваіх уроках Наталія Аляксееўна, хоць i выкладала матэматыку, заўсёды знаходзіла магчымасць i час выхоўваць дзяцей — чытала на памяць вершы i ўрыўкі з літаратурных твораў, абмяркоўвала жыццёвыя сітуацыі i розныя падзеі. У 1998 годзе, калі яна ўзначаліла шко­лу, ад cваіх перакананняў не адмовілася, а пачала ўкараняць i пашыраць. Было складана, будаваўся новы свет. Ідэалогія, на якой выхоўваліся папярэднія пакаленні, была знішчана. Нечага новага ўзамен створана яшчэ не было. Але Наталія Аляксееў­на ўжо разумела, што новага і не трэба, усё ўжо даўно icнуе — гэта нашы народныя i праваслаўныя традыцыі, якія спрадвеку давалі адказы на любыя пытанні. Шко­ла пад яе кіраўніцтвам практычна першай у рэспубліцы пачала працаваць у кіpyнку маральна-духоўнага выхавання. Спачатку гэта былі спробы i пошукі, потым крокі станавіліся ўсё больш упэўненымі. 3 2003 года ўстанова з’яўляецца эксперыментальнай i інавацыйнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі для рэалізацыі праектаў духоўна-маральнага зместу. Сёння менавіта тут дзейнічае абласны рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні дашкольнікаў i школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа.

За гэты час выкрышталізаваўся галоўны прынцып, якому, па меркаванні Наталіі Аляксееўны, павінна адпавядаць выхаваўчая работа з дзецьмі — навучаць, не навязваючы. “Націск” можа абудзіць у юнай душы непрыязнасць i супрацьстаянне. 3 дзецьмі трэба па-добраму, па-чалавечы размаўляць, тым больш што ў нашым хуткаплынным жыцці на сардэчныя размовы з уласнымі дзецьмі амаль не застаецца часу. Можа, у гэтым карані праблемы бездухоўнасці?

— Ці шмат часу сёння бацькі размаўляюць са cваімі дзецьмі пра ix унутраныя перажыванні, ці шмат разам разважаюць пра духоўныя каштоўнасці, ці шмат у настаўнікаў часу на тое, каб весці гаворкі з дзецьмі аб “высокіх сэнсах”? Адказ відавочны. Таму я лічу цудоўным, што ў нас ёсць факультатывы па асновах праваслаўнай культуры, дзе хаця б раз у тыдзень мож­на з дзецьмі пагаварыць пра жыццё не ўрыўкамі, а цэлую гадзіну.

Яшчэ многа хацелася б расказаць пра гераіню гэтага артыкула. Напрыклад, пра тое, як яна любіць літаратуру, як шмат чытае i з лёгкасцю цытуе паэтаў, філосафаў i педагогаў. Пра тое, што яна ніколі не переставала развівацца i самаўдасканальвацца. Пра тое, што за гады дырэктарства стварыла ў школе камфортную атмасферу (пацвярджае гэ­та той факт, што працаваць сюды прыйшлі некалкі дзясяткаў былых выпускнікоў). А яшчэ пра тое, што ў яе мноства планаў, ідэй i жадання ix рэалізоўваць. Але, каб рас­казаць пра яе ўсё, давялося б напісаць не матэрыял, a кнігу. Таму я проста павіншую гэтую цудоўную жанчыну са святам i падзякую за яе годную, высакародную працу!

Дар’я Рэва.

minskaya@ng-press.by

“Настаўніцкая газета” ад 7 сакавіка 2018 года, стар. 10


Return to Top ▲Return to Top ▲